Беларусь адкрыта для шырокага супрацоўніцтва з Аўстрыяй па ўсіх напрамках.


         Беларусь адкрыта для шырокага супрацоўніцтва з Аўстрыяй па ўсіх напрамках і гатова весці дыялог на самым высокім узроўні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам, паведамляе БЕЛТА. Аўстрыя стабільна ўваходзіць у першую пяцёрку буйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі. Як адзначыў падчас сустрэчы Міхаіл Мясніковіч, у міждзяржаўных адносінах дзвюх краін склаліся пазітыўныя тэндэнцыі, паспяхова развіваецца і эканамічнае супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, краіны маюць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў многіх сферах. Пры гэтым была адзначана важнасць пошуку новых форм і магчымасцей для ўзаемадзеяння, якія садзейнічалі б нарошчванню двухбаковага гандлю, прыцягненню аўстрыйскіх тэхналогій у Беларусь.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动