У Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца генеральны дырэктар ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Ірына Бокава, перадае БЕЛТА. Візіт гендырэктара ЮНЕСКА ў Беларусь прымеркаваны да юбілейнай даты - сёлета наша краіна адзначае 60-годдзе членства ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Плануецца, што Ірына Бокава возъме ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, уручыць памятны медаль ЮНЕСКА “Пяць кантынентаў” калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, а таксама наведае музейныя комплексы Мір і Нясвіж, уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz