Мазамбік праяўляе асаблівую цікавасць да прадукцыі беларускага машынабудавання. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мазамбіка ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Марыа Сарайва Нгуэнья падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым. У час перамоў Марыа Сарайва Нгуэнья адзначыў папулярнасць, якой карыстаецца ў Мазамбіку выстава-продаж беларускай тэхнікі і абсталявання. Пасол Мазамбіка таксама ўручыў копіі даверчых грамат намесніку кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz