Замежным балельшчыкам рэалізавана больш за 70 тыс. білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы да чэмпіянату, білетнай праграме была ўдзелена асаблівая ўвага. Цэнавая палітыка сфарміравана такім чынам, што матчы змогуць наведаць людзі з розным узроўнем даходаў. Так, на матчы папярэдняга этапу цэны складаюць ад 6 да 50 еўра, на матч фінальнай стадыі - ад 25 да 400 еўра. Асноўная доля продажаў білетаў для замежных гасцей прыпадае на Расію і Латвію. Таксама даволі вялікую цікавасць выказалі балельшчыкі з Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі і Славакіі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz