Беларусь і Украіна будуць наладжваць адносіны як блізкія і дружалюбныя дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніка Украіны Аляксандрам Турчынавым.
Як адзначыў беларускі лідар, наспела неабходнасць зблізіць пазіцыі і абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца не толькі ва Украіне, але і вакол яе. Падчас сустрэчы бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін. Аляксандр Турчынаў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць сустрэчы і цёплы прыём. На яго думку, узаемадзеянне дзвюх краін у розных сферах мае вялікі патэнцыял.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz