Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ станоўча ацаніла значную колькасць партыйных вылучэнцаў на парламенцкіх выбарах Беларусі. Гэты факт адзначыў кіраўнік місіі Антоніа Мілошаскі. Назіральнікі ўстанавілі пастаянны кантакт з прадстаўнікамі ўсіх акруговых выбарчых камісій і Цэнтрвыбаркамам. Папярэднюю справаздачу па выніках выбарчай кампаніі місія мае намер абнародаваць праз дзень пасля выбараў, а канчатковая падагульняючая справаздача будзе апублікавана праз восем тыдняў. Антоніа Мілошаскі падкрэсліў, што Беларусь - значны член АБСЕ. І назіральнікі ад арганізацыі знаходзяцца тут не для таго, каб удзельнічаць у палітыцы, а для таго, каб ацаніць працэс выбарчай кампаніі
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz