Дакладную копію першакнігі зараз можа пагартаць любы наведвальнік. Да гэтага захавальнікамі арыгінальных фрагментаў найкаштоўнейшага рарытэта былі бібліятэкі Санкт-Пецярбурга і Масквы. У рукапісе другой паловы 12-га стагоддзя ўзор асабліва ўрачыстай формы старажытнага пісьма – устава. 170 старонак, але не пергаменту, а вырабленых у сучаснай высакаякаснай паліграфіі. Скураная вокладка, інкруставаная металам і паўкаштоўнымі камянямі. Гэта факсіміле - дакладная копія Полацкага Евангелля. На яго стварэнне спатрэбілася больш за год. Работа ад выдавецтва Беларускага экзархата ўзяла Гран-пры сёлетняга нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Праекты па адраджэнні і вяртанні старажытных кніг на Беларусь будуць працягвацца.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz