Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні сістэмы і работы па прыёме ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА. Як адзначыў кіраўнік краіны сістэма работы па прыёме у ВНУ і ССНУ павінна ўлічваць сучасныя рэаліі.Таксама падчас нарады Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацый зрабіць высновы з падзей ва Украіне і не дапускаць праяў карупцыі. "Развал краіны, які адбыўся ва Украіне, у яго аснове развал эканомікі і страшная карупцыя. Вось дзве прычыны, якія разбурылі дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што якім бы ні быў стан эканомікі ў дзяржаве, карупцыя з'яўляецца той іржой, якая будзе раз'ядаць усё.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz