У Год гасціннасці ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пройдзе незвычайны выставачны праект "Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі".. На працягу чатырох месяцаў жыхары і госці Мінска змогуць азнаёміцца з выдатнымі ўзорамі беларускага мастацтва. Многія экспанаты будуць дэманстравацца шырокай публіцы ўпершыню. Колькасць экспанатаў набліжаецца да пяці соцень. Жамчужынамі экспазіцыі стануць новыя набыцці - творы мастакоў з сусветнымі імёнамі, чыя творчасць да гэтага часу не была прадстаўлена на іх радзіме - у Беларусі. Упершыню будзе прадстаўлена кніга Сімяона Полацкага "Жазло кіравання" 1667 выдання, дзве карціны Марка Шагала і карціна Хаіма Суціна.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz