Беларусь заняла 9-е месца ў "Індэксе бяспекі ядзерных матэрыялаў 2014", што быў падрыхтаваны няўрадавай арганізацыяй " Ініцыятыва па скарачэнні ядзернай пагрозы". Гэта самы высокі паказчык сярод краін былога СССР.
У пяцёрку краін з найлепшымі паказчыкамі ўвайшлі Аўстралія, Канада, Швейцарыя, Германія і Нарвегія. З краін былога СССР вышэй за ўсіх у спісе апынуліся Беларусь (на 9 - м месцы) і Казахстан (на 15 -м). Расіі ў гэтым спісе адведзена 18-е месца.
Пры падрыхтоўцы індэкса ўлічвалася мноства фактараў, у тым ліку ступень фізічнай абароны ядзерных матэрыялаў, іх аб'ёмы, колькасць аб'ектаў , на якіх яны захоўваюцца, палітычная сітуацыя ў краіне, узровень транспарэнтнасці, карупцыя і многае іншае.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz