Беларусь і Расія вырашылі ўсе вострыя пытанні двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго стала вядома, што Расія выдзеліць Беларусі дадатковую пазыку да 2 мільярдаў долараў. Як адзначыў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, такое рашэнне прынята для садзейнічання саюзнай краіне ў сувязі з праблемамі на сусветных рынках. Ад дзеянняў Уралкалія, якія абрушылі сусветны калійны рынак, Беларусь страціла больш за паўтара мільярда долараў. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, дадатковая пазыка -- гэта не падарунак. Сродкі будуць працаваць на развіццё эканомік дзвюх краін.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што прыярытэтамі для далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, цесная вытворчая кааперацыя, фарміраванне аб'яднанай транспартнай сістэмы, агульнага рынку працы. Паводле яго слоў, зыходзячы з гэтых задач зацверджаны і бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2014 год, аб'ём якога складзе амаль 5 млрд. расійскіх рублёў, каля 40% з якіх будзе накіравана на падтрымку перспектыўных эканамічных праектаў.
Прэзідэнты разгледзелі ўсе асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Шмат увагі надавалася паглыбленню інтэграцыі з праекцыяй на Мытны саюз, Адзіную эканамічную прастору, і ў перспектыве на Еўразійскі эканамічны саюз.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz