Пасольства Эквадора ў Мінску можа быць адкрыта ўжо ў першым квартале 2014 года, - паведаміў віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас Эспінэль падчас візіту ў нашу краіну. Ён адзначыў, што ёсць дакладныя ўказанні ад прэзідэнтаў дзвюх краін і палітычныя рашэнні, воля, каб гэта ажыццявіць. Віцэ-прэзідэнт Эквадора перакананы, што прысутнасць пасольстваў - Эквадора ў Беларусі і Беларусі ў Эквадоры - надасць дадатковую дынаміку адносінам. Таксама краіны плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў, пра гэта ішла размова падчас наведвання віцэ-прэзідэнтам Эквадора Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Эквадорскай дэлегацыі беларускія навукоўцы прэзентавалі апошнія распрацоўкі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz