Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае станоўчую дынаміку развіцця адносін з КНР і заяўляе, што гэтыя адносіны могуць з'яўляцца прадметам гонару для беларускай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гун Цзяньвэем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пра беларуска-кітайскія адносіны ведае кожны жыхар Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даў высокую ацэнку рабоце кітайскага пасла. У сваю чаргу Гун Цзяньвэй выказаў падзяку за выказаную высокую ацэнку яго работы. "Гэта я прымаю не толькі на мой рахунак, а на рахунак нашага ўраду і краіны " , - сказаў дыпламат. Пры гэтым ён запэўніў, што ўсе кітайска-беларускія дамоўленасці будуць рэалізаваныя.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz