Дзень Беларусі пройдзе ў французскім рэгіёне Латарынгія ў пачатку 2014 года. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з намеснікам генеральнага дырэктара рэгіянальнай гандлёва -прамысловай палаты Латарынгіі Марцінай Клат. Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб магчымасцях двухбаковага гандлёва -эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Латарынгія - рэгіён на паўночным усходзе Францыі з насельніцтвам больш за 2,3 мл . чалавек. ВУП рэгіёна - каля 56 млрд. еўра.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz