Мюзікл "Дуброffский", музыку да якога напісаў Кім Брэйтбург, а лібрэта - Карэн Кавалеран, плануецца паставіць у Мінску. Прэм'ера, як чакаецца, адбудзецца ў канцы мая 2014 года. Кастынг на ўдзел у пастаноўцы праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Хутчэй за ўсё, прэм'ера мюзікла адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Раней мюзікл быў пастаўлены ў Новасібірскам тэатры музычнай камедыі ў 2010 годзе. Але версія, якую плануюць ставіць у Мінску, будзе істотна адрознівацца. Галоўнае, што іграць будуць не знакамітыя акцёры, а студэнты БДУКіМ. Што да сюжэту, то аўтары пастараліся захаваць літаратурную аснову, рамантычны і пяшчотны дух Пушкіна. Чакаецца, што ў пастаноўцы будуць задзейнічаны каля 100 чалавек, для якіх пашыюць каля 200 касцюмаў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz