Лідарамі краін Мытнага саюза акрэслены дакладныя межы рэгіянальнай інтэграцыі: яна мае выключна эканамічны характар , пры гэтым МС зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Еўропай , у першую чаргу, у тэхналагічнай і інвестыцыйнай галінах. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Ігар Фінагенаў , выступаючы на Еўразійскім форуме ў Вероне.
Па яго меркаванні нашым краінам патрэбныя еўрапейскія інвестыцыі , асабліва спалучаныя з трансфертам тэхналогій. Адзначаецца высокі попыт у энергетыцы , транспартнай інфраструктуры , машынабудаванні , сельскай гаспадарцы. ЕАБР можа не проста выступаць у якасці партнёра для еўрапейскіх інвестараў, а стаць іх правадніком на еўразійскай прасторы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz