Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей задаволены пазітыўнай дынамікай развіцця адносін Беларусі і Ізраіля. Аб гэтым ён заявіў у Мінску падчас сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Ізраіля Яірам Шамірам.
Паводле яго слоў Уладзіміра Макея, гэты візіт -- важны з пункту гледжання дасягнення дамоўленасцей не толькі ў сферы сельскай гаспадаркі, але і для працягу палітычнага дыялога дзвюх краін на высокім узроўні.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама дадаў , што пасля працяглай паўзы Беларусь прызначыла пасла ў Ізраілі, і выказаў надзею на тое , што паміж краінамі адкрыюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz