Беларуска-венгерскі эканамічны форум у Будапешце прайшоў вельмі эфектыўна і даў добрыя вынікі. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на пленарным пасяджэнні беларуска -венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Па яе словах у падзеі прымала ўдзел каля 150 прадстаўнікоў венгернскага бізнесу, гэта сведчыць аб вялікім патэнцыяле для развіцця двухбаковых сувязей у розных галінах. У рамках эканамічнага форуму бакі пацвердзілі намеры актыўна ўзаемадзейнічаць па розных эканамічных напрамках.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz