Большасць пунктаў плана беларускага старшынства ў СНД выканана, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей , па выніках нарады па бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях.
Старшынства Беларусі праходзіць пад дэвізам "Інтэграцыя на карысць чалавека ", і ўсе мерапрыемствы, што праводзяцца арыентаваны на тое , каб інтэграцыйныя працэсы прыносілі пэўную карысць для народаў краін СНД.
Уладзімір Макей расказаў аб ходзе падрыхтоўкі да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД , якое пройдзе ў Мінску 25 кастрычніка. Запрашэнні разасланыя кіраўнікам дзяржаў СНД. На думку міністра, ужо зараз зразумела, што большасць кіраўнікоў дзяржаў прымуць удзел у гэтым форуме.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz