Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем.
Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў , што апошнія паўтара- два гады ў двухбаковых міжпарламенцкіх адносінах Беларусі і Украіны наступіла некаторае зацішша. Шмат у чым гэта было звязана з правядзеннем выбараў у той і іншай краіне.
У бліжэйшы час плануецца ў Кіеве правесці пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага схода Беларусі і Вярхоўнай Рады Украіны . Спікер падкрэсліў , што ў беларускім парламенце надаюць асаблівае значэнне развіццю кантактаў з украінскімі калегамі.
Пасол Украіны ў Беларусі ў сваю чаргу адзначыў , што дынаміка беларуска -ўкраінскіх адносін адна з самых магутных, хоць рэзерваў яшчэ дастаткова.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz