Аб перспектывах супрацоўніцтва ішла размова ў час сустрэчы пасла Беларусі ў ПАР Андрэя Молчана з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Талебам Рыфаі. Андрэй Молчан прадставіў інфармацыю аб развіцці турыстычнага сектара Беларусі, у прыватнасці сельскага і трансгранічнага турызму. Бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы пашырэння ўзаемных сувязей. Талеб Рыфаі выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю і гатоўнасць аказаць нашай краіне тэхнічную дапамогу ў развіцці турыстычнай сферы. Перамовы прайшлі ў час 20-й сесіі генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz