Беларусь і Малдова маюць намер актывізаваць міжпарламенцкі дыялог

Фота: belta.by


 

Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін сустрэўся са старшынёй групы дружбы з Беларуссю ў малдаўскім парламенце Аленай Беляковай. Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве ў Малдове.

Бакі разгледзелі развіццё ўзаемадзеяння паміж групамі дружбы, якія былі створаны ў парламентах Беларусі і Малдовы. Адбыўся абмен думкамі аб развіцці адукацыі ў абедзвюх краінах. Бакі пацвердзілі намер актывізаваць двухбаковы дыялог і вызначылі перспектыўныя напрамкі міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Паступальна развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Малдовай. 19 лістапада 2022 года споўніцца 30 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. За гэты перыяд паміж дзяржавамі падпісана звыш 90 міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых дакументаў, рэгулюючых адносіны ў розных галінах.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
16.00 News (EN)

Dalej:
16.20 International Review (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00