Уладзімір Макей: у бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі з ЗША

Фота: belta.by


У бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі паміж Беларуссю і ЗША. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю агенцтву "РІА Навіны", фрагменты якога апублікаваны ў афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Напэўна, у бліжэйшы час не можа быць і размовы аб абмене пасламі з ЗША. Хоць мы зацікаўлены ў тым, каб мець нармальныя адносіны з ЗША, зыходзячы з палітычных, эканамічных, ваенна-палітычных і гуманітарных меркаванняў", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у Беларусі разлічваюць, што рана ці позна і ў ЗША ўсвядомяць, што Беларусь адыгрывае важную ролю ў рэгіёне і з ёй таксама трэба выбудоўваць нармальныя адносіны.

"У істэблішменце ЗША ёсць разуменне, што Беларусь адыгрывае вельмі істотную ролю, выконвае ролю нейкага буфера паміж Расіяй і заходнім светам. Мы не хацелі б адыгрываць ролю буфера, мы хацелі б мець нармальныя адносіны і адыгрываць нармальную канструктыўную ролю ў рэгіёне", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей яшчэ раз звярнуў увагу, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з ЗША. "Але і ЗША павінны праявіць большае разуменне ў адносінах да Беларусі, а не спрабаваць навязаць тут сваё разуменне дэмакратыі па прыкладзе кока-колы, як сказаў мой кітайскі калега. Гэта абсалютна непрымальна", - заўважыў ён.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
09.20 Zivilgesellschaft (DE)

Dalej:
09.40 Integration und Vielfalt (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00