Фота: belta.by
Беларусь і Амурская вобласць Расіі абмеркавалі павелічэнне ўзаемных паставак харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі. Аб гэтым ішла размова на сумесным пасяджэнні рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якое прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці - павелічэння ўзаемных паставак харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі машынабудавання, тавараў канцэрна "Беллегпрам", а таксама далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.
У час нарады падпісаны план мерапрыемстваў на 2021-2023 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусь і Амурскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz