Беларуская навука павінна арыентавацца на патрэбы айчыннай эканомікі і ператварыцца ў дзейсны інструмент яе мадэрнізацыі – лічыць Прэзідэнт Беларусі

       Беларуская навука павінна арыентавацца на патрэбы айчыннай эканомікі і ператварыцца ў дзейсны інструмент яе мадэрнізацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанню развіцця навуковай сферы Беларусі.
       Прэзідэнт лічыць, што вынікі навуковых даследаванняў як у галіне прыродазнаўчых, так і гуманітарных навук неабходна ператварыць у запатрабаваны эканомікай і грамадствам інтэлектуальны прадукт.
         Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што структура навуковай сферы павінна стаць кампактнай і эфектыўнай у кіраванні.
Па яго словах неабходна пазбавіцца ад састарэлых рудыментарных звёнаў, каб мець магчымасць развівацца пераважна за кошт продажу ўласнага інтэлектуальнага прадукту пры мінімальнай бюджэтнай падтрымцы.
       Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пераўтварэнні ў навуковай сферы не павінны прывесці да яе татальнага ламання і разбурэння.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
20.20 Paleta Białorusi (PL)

Dalej:
20.40 Czas na muzykę (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00