У Беларусі надаюць вялікае значэнне бяспецы БелАЭС - кіраўнік экспертнай групы МАГАТЭ

Фото: belta.by


У Беларусі надаюць вялікае значэнне пытанням бяспекі і надзейнасці БелАЭС. Аб гэтым заявіў кіраўнік экспертнай групы МАГАТЭ Джозэф Сандавал (ЗША), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

1 ліпеня экспертная група МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) завяршыла работу на пляцоўцы БелАЭС. Спецыялісты азнаёміліся з матэрыяламі па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны атамнай станцыі, наведалі яе аб'екты. Папярэднія вынікі візіту эксперты падвядуць да канца сваёй місіі ў Беларусі - 9 ліпеня.

Завяршаючы работу на атамнай станцыі, кіраўнік экспертнай групы Джозэф Сандавал падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту на БелАЭС. "Я вельмі ўражаны той важнасцю, якую ўрад Беларусі надае пытанням бяспекі і надзейнасці атамнай станцыі. Наша роля ў тым, каб параўнаць і ацаніць прымяняемыя ў Беларусі практыкі адносна існуючых у нас міжнародных пагадненняў і потым прадаставіць ураду свае рэкамендацыі", - сказаў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
22.40 Musikzeit (DE)

Dalej:
23.00 Belarús en la comunidad mundial (ES)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00