Палітыка Беларусі шматвектарная, але гэта не значыць, што яна паміж Усходам і Захадам - Аляксандр Лукашенка

Фота: belta.by


 

Беларуская дзяржава прадоўжыць праводзіць шматвектарную палітыку, і яна заключаецца не толькі ў выбудоўванні адносін з Усходам і Захадам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы памятаеце наш тэзіс: наша шматвектарнасць зыходзіць з эканамічных інтарэсаў. Мы экспартаарыентаваная краіна, і нам дзявацца няма куды. Мы прадаём значна больш, чым спажываем з вырабленага. Таму эканоміка дыктуе нашу шматвектарнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу, што некаторыя часам няправільна разумеюць тэзіс аб шматвектарнай палітыцы: маўляў, адзін вектар - на Захад, а другі - на ўсход. "Шматвектарнасць - гэта здольнасць дзяржавы дзейнічаць ва ўсіх напрамках, улічваючы не толькі чатыры бакі свету, - адзначыў ён. - Мы прытрымліваемся гэтай шматвектарнасці з-за нашага эканамічнага становішча, нашай эканамічнай палітыкі. Калі заходні вектар спрабуюць згарнуць (не па нашай віне), ну што ж... Асноўны наш партнёр - на Усходзе (братэрская Расія), у нас вельмі значна расце тавараабарот з Кітайскай Народнай Рэспублікай, цяпер мы прапрацоўваем вельмі сур'ёзныя напрамкі супрацоўніцтва з Індыяй - ёсць інтарэс па многіх пазіцыях, постсавецкую прастору..."

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды хацела выбудоўваць з Еўрапейскім саюзам добрыя адносіны як са сваім суседам. Расія падтрымлівала Беларусь у гэтым пытанні. "Таму не трэба крычаць, што мы пад некага падладжваліся. Мы бачылі і ведаем, дзе ў нас ёсць сябры, а дзе іх няма, - дадаў Прэзідэнт. - Наша знешняя палітыка шматвектарная, і гэта не значыць, што яна паміж Усходам і Захадам. Яна па ўсіх напрамках - там, дзе ў нас ёсць эканамічныя інтарэсы".

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
07.40 Zapraszamy na Białoruś (PL)

Dalej:
08.00 Nowości z Białorusi (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00