Беларусь шчыра вітае дамоўленасці аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху

Фото: belta.by


 

Беларусь шчыра вітае дамоўленасці аб поўным спыненні ваенных дзеянняў у зоне нагорнакарабахскага канфлікту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з журналістамі пасля перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шчыра вітаем дамоўленасці аб поўным спыненні ваенных дзеянняў у зоне нагорнакарабахскага канфлікту. Гэта важнае палітычнае рашэнне, якое павінна стаць асновай трывалага міру ў рэгіёне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - З чым я хачу павіншаваць народ Азербайджана і народ Арменіі - з заканчэннем гэтай страшнай трагедыі, якая доўжылася 30 гадоў".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго пазіцыю ведаюць і ў Азербайджане, і ў Арменіі.

"Дай бог, каб выраўнялася гэта бяда, каб не было нейкіх асколкаў у душы і сэрцы ў армянскага і азербайджанскага народаў. У чым я ўпэўнены: з боку майго сябра і брата ніякага звядзення рахункаў, помсты не будзе", - заявіў Прэзідэнт.

Ільхам Аліеў у сваю чаргу заявіў, што Азербайджан нацэлены на ўмацаванне мер даверу ў адносінах з Арменіяй. "Мы разлічваем, што Беларусь як наш сябар, правераны партнёр прыме актыўны ўдзел не толькі ў аднаўленні тэрыторый. Беларусь як партнёр Арменіі, краіна, якая разам з ёй з'яўляецца членам ЕАЭС і АДКБ, і як краіна, якая з'яўляецца блізкім сябрам Азербайджана, можа адыграць важную ролю і ў наладжванні кантактаў паміж Арменіяй і Азербайджанам", - дадаў ён.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
18.40 Famous People of Belarus (EN)

Dalej:
19.00 Nowości z Białorusi (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

25.04.24 - 18.00
25.04.24 - 19.00