Амерыканская кампанія Ivy Global разглядае магчымасць адкрыцця ў "Вялікім камені" фармзавода

Фото: belta.by


Амерыканская кампанія Ivy Global разглядае магчымасць адкрыцця ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" фармацэўтычнага завода. Аб гэтым ішла размова падчас візіту кіраўніцтва Ivy Global у "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

"Падчас сустрэчы былі абмеркаваны ўмовы дзейнасці ў індустрыяльным парку, ільготы і перавагі для рэзідэнтаў, а таксама планы развіцця парка. Падчас перагавораў разгледжаны магчымыя напрамкі супрацоўніцтва. Кампанія выказала намеры аб стварэнні ў парку фармацэўтычнага завода па вытворчасці шырокай лінейкі лекавых сродкаў , у тым ліку для барацьбы з COVID-19", - адзначаецца ў паведамленні парка.

Кіраўніцтва Ivy Global таксама наведала вытворчыя пляцоўкі, гатовыя для максімальна аператыўнага запуску новага праекта.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістравана 68 рэзідэнтаў з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
16.00 News (EN)

Dalej:
16.20 Belarus: Economic Opportunities (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00