Выстаўку калядных батлеек адкрылі ў Брэсце

Фота: belta.by


Выстаўку "Калядная батлейка" адкрылі 30 снежня ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея - музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пернікавыя, папяровыя, з пластыліну, саломы, іншых прыродных матэрыялаў - на вернісажы прадставілі каля дзясятка аб'ёмных батлейкавых кампазіцый. Адны выкананы выхаванцамі нядзельных школ, іншыя - навучэнцамі мастацкіх студый, творчых аб'яднанняў. У гэтай творчай рабоце дзецям з захапленнем дапамагалі дарослыя - педагогі і бацькі. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі заслужана займае адноўленая ў цесце кананічная сцэна каляднага сюжэта ад Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора. Толькі крыху ўступае гэтай кампазіцыі памерам, але не водарам такая ж ядомая скульптура са Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра.

"Традыцыя стварэння батлеек напярэдадні Каляд існуе шмат гадоў ва ўсім свеце. Кожны можа зрабіць батлейку ў сябе дома разам са сваёй сям'ёй з любых матэрыялаў. Але самая смачная, безумоўна, з пернікавага цеста, якую пасля свят з'ядалі", - расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Наталля Пятрова.

На выстаўцы прадстаўлены і іншыя творчыя работы на тэму навагодніх свят - усяго каля сотні экспанатаў. Гэта абразы XIX стагоддзя, якія ўшаноўваюцца напярэдадні і ў час свята Раства Хрыстовага, з фондаў абласнога краязнаўчага музея і святочныя абразы сучасных брэсцкіх іканапісцаў. З прыватных калекцый экспануюцца навагоднія цацкі сярэдзіны мінулага стагоддзя і вінтажныя лялькі, створаныя ў традыцыях XIX стагоддзя. Захапленне ўдзельнікаў вернісажу выклікала рэльефнае пано з дрэва брэсцкага майстра Юрыя Чарнёва "Ля лукамор'я дуб зялёны", створанае каля 50 гадоў таму. Экспазіцыю дапаўняюць карціны прафесійных і самадзейных мастакоў.

Выстаўка калядных батлеек у музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" будзе экспанавацца па 31 студзеня. Акрамя таго, на працягу месяца там пройдуць майстар-класы па клеявой тэхніцы вырабу навагодніх паштовак і калядных вянкоў.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
21.40 Grüne Welt (DE)

Dalej:
22.00 Nachrichten (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00