Фота: belta.by
Больш за 200 выпрабаванняў і даследаванняў выканана на першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі на этапе энергетычнага пуску, які плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"Гэты этап прадугледжвае правядзенне найбольш важных эксплуатацыйных выпрабаванняў, у тым ліку праверку адпаведнасці фізічных параметраў і характарыстык абсталявання і сістэм праектным у стацыянарных і пераходных рэжымах работы энергаблока. Ключавыя задачы ў рамках выпрабаванняў выкананы", - адзначылі ў прэс-службе.
У бліжэйшыя дні этап энергетычнага пуску плануецца завяршыць, энергаблок зноў падключаць да сеткі. Паводле інфармацыі прэс-службы, ідзе падрыхтоўка да пераходу на наступны этап - доследна-прамысловую эксплуатацыю.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz