Фота: belta.by
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт расійскага ведамства.
"Бакі абмеркавалі пытанні бягучага супрацоўніцтва, якія ў тым ліку датычацца паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Па выніках перагавораў, а таксама з улікам гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прынята рашэнне аб адмене з 11 снежня 2020 года часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію асобных відаў жывёлагадоўчай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні.
Дазваляюцца пастаўкі прадукцыі Глыбоцкага і Жлобінскага мясакамбінатаў, за выключэннем ялавічыны на костцы і прадукцыі, якая мае рызыку распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. З Магілёўскага мясакамбіната здымаюцца абмежаванні на пастаўкі тэрмаапрацаванай гатовай прадукцыі са свініны (акрамя прадукцыі, якая мае рызыку распаўсюджвання АЧС).
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz