У Мінску ўводзіцца абавязковы масачны рэжым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Адпаведныя змяненні ў рашэнне нумар 1069, якім зацверджаны меры па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый і каранавіруса ў горадзе Мінску, унесены сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама.
У масках людзі павінны быць не толькі на сваіх працоўных месцах, але і пры наведванні ўсіх без выключэння аб'ектаў сталіцы. "Насіць маску таксама абавязкова ў грамадскім транспарце, уключаючы маршруткі, метро, таксі", - дадалі ў сталічнай мэрыі.
З сённяшняга дня ў горадзе будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем патрабаванняў прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый і COVID-19. Кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці абавязаны прыняць неабходныя меры па выкананні санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz