Колькасць электрамабіляў у Беларусі за паўгода вырасла ўдвая

Колькасць электрамабіляў у Беларусі за паўгода вырасла ўдвая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час Форуму па развіцці электрамабільнасці E-Mobility 2020, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На ўзроўні кіраўніка дзяржавы, урада прыняты шэраг дакументаў, накіраваных на стымуляванне выкарыстання электратранспарту. Літаральна за два апошнія кварталы, другі і трэці, з моманту прыняцця стымулюючых мер колькасць электрамабіляў павялічылася ўдвая і перасягнула 1,2 тыс. Міністэрствам энергетыкі зроблены разлікі, што ў выпадку росту колькасці электрамабіляў у нашай краіне да 10 тыс. аб'ём спажывання электрычнай энергіі складзе каля 80 млн кВт/гадз. Гэта даволі значная велічыня - нават крыху больш, чым аб'ём электраспажывання сярэднестатыстычным раёнам Беларусі", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён падкрэсліў, што пераход на электратранспарт - адзін з асноўных трэндаў сусветнага развіцця. "Глабальны рынак электрамабіляў у бліжэйшым будучым будзе толькі расці. У 2019 годзе колькасць электрамабіляў у свеце павялічылася на 2,3 млн і перасягнула 7 млн. Паводле прагнозаў, да 2030 года амаль 20 працэнтаў сусветнага аўтапарку будзе электрычным. Гэта зусім іншы якасны ўзровень гарадскога планавання, значнае зніжэнне выкідаў парніковых газаў, а значыць, паляпшэнне экалагічнай сітуацыі. Да таго ж, гэта моцны імпульс для стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей у прамысловасці", - адзначыў міністр.

Прэферэнцыі і льготы на вытворчасць і набыццё ў спалучэнні з даступнай цаной электраэнергіі ў параўнанні з бензінам садзейнічаюць росту продажаў электратранспарту ў Еўропе, Кітаі і ЗША. Паводле прагнозаў Міжнароднага энергетычнага агенцтва, да 2030 года колькасць электрамабіляў вырасце амаль да 127 млн, электробусаў - да 1,5 млн. Чакаецца, што попыт на акумулятарныя батарэі павялічыцца ў 15 разоў. "І калі гадоў 10 таму такія прагнозы здаваліся чымсьці нерэальным, то сёння мы ўспрымаем гэта як аб'ектыўную рэчаіснасць, якая можа сур'ёзна змяніць ландшафт сусветнай эканомікі і экалогіі. Таму наша краіна разглядае электрамабілізацыю як адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця", - заявіў Віктар Каранкевіч.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
06.20 Postcard from Belarus (EN)

Dalej:
06.40 In the Depth of the Country (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00