Еўрасаюз не будзе ўводзіць санкцыі супраць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Die Welt.
Супраць увядзення санкцый выступілі Германія, Францыя і Італія, паколькі, на іх думку, уключэнне Аляксандра Лукашэнкі ў чорны спіс будзе азначаць поўнае спыненне дыялогу з Мінскам. За ўвядзенне абмежавальных мер супраць беларускага лідара выступалі ў першую чаргу краіны Балтыі і Польшча.
У сярэдзіне жніўня стала вядома, што ў сувязі з акцыямі пратэсту ў Беларусі ЕС разглядае спіс з 15-20 беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю супольніцтва і доступ да еўрапейскай банкаўскай сістэмы. На нефармальнай сустрэчы ў Берліне 27-28 жніўня кіраўнікі МЗС краін ЕС прынялі рашэнне, як мага хутчэй завяршыць санкцыйную працэдуру адносна Беларусі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz