Беларусь змагла забяспечыць міжканфесійныя мір і згоду, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Папскага савета, кардыналам па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Таранам.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі існуе 25 канфесій і ў краіне забяспечаны міжканфесійны мір і стабільнасць. У апошні час многае зроблена для цэркваў, у тым ліку Рымска-каталіцкай. У прыватнасці, не так даўно прынята рашэнне аб будаўніцтве духоўнага каталіцкага адукацыйнага цэнтра.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі невырашальных пытанняў у Беларусі няма. Каталіцкая канфесія, як і раней, будзе займаць годнае месца ў Беларусі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz