Паміж Беларуссю і Германіяй развіваецца дынамічнае супрацоўніцтва ў розных сферах, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро, выступаючы на ўрачыстым прыёме ў Берліне, які быў арганізаваны беларускай дыпламатычнай місіяй з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
Дыпламат выказаў надзею на далейшае развіццё кантактаў па лініі гарадоў-пабрацімаў, а таксама пры рэалізацыі адукацыйных і культурных праектаў. Увазе гасцей была прадстаўлена выстава фотаздымкаў і дакументаў да дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй, а таксама інфармацыйныя матэрыялы аб эканамічным і турыстычным патэнцыяле нашай краіне.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz