У МУС Беларусі не бачаць міграцыйных рызык ад рэалізацыі пагаднення аб рэадмісіі з ЕС


 

Рэалізацыя пагаднення з ЕС аб рэадмісіі не нясе асаблівых міграцыйных рызык для Беларусі, заявіў сёння ў парламенце намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў, перадае БЕЛТА.

Намеснік міністра прадставіў сёння ў Палаце прадстаўнікоў пагадненне аб рэадмісіі. Беларусь і ЕС з уступленнем яго ў сілу павінны будуць ажыццяўляць прыём назад на сваю тэрыторыю ўласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць або перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго.

Адказваючы на пытанні дэпутатаў, Аляксандр Барсукоў адзначыў, што не бачыць асаблівых рызык у сувязі з рэалізацыяй пагаднення. Беларусі, паводле яго слоў, трэба будзе дадаткова прымаць па 100 чалавек у год. "У асноўным гэта будуць грамадзяне РФ, краін Сярэдняй Азіі. З гэтым мы справімся. Праблем тут я ніякіх не бачу", - сказаў ён.

Намеснік міністра расказаў аб стварэнні інфраструктуры для ўтрымання замежных грамадзян. "Мы працуем сумесна з Дзяржпагранкамітэтам, адпаведнымі структурамі Еўрасаюза. Нам такая дапамога выдзелена. Толькі на стварэнне пунктаў, у якіх яны будуць знаходзіцца, прадастаўляецца амаль $2,8 млн. Адзін з іх будзе размешчаны ў Жодзіне, другі - у Полацку", - растлумачыў Аляксандр Барсукоў. Пункт у Жодзіне разлічаны на 115 чалавек, у Полацку - прыкладна на 40.

Беларусь ужо мае міжнародныя дагаворы аб рэадмісіі з Турцыяй, Казахстанам, Расіяй, Грузіяй і Украінай. Улічваючы геаграфічнае становішча краіны, рэалізацыя такіх пагадненняў служыць эфектыўным сродкам процідзеяння незаконнай міграцыі. "Мы штогод выдаём па 200 замежных грамадзян, а прымаем адзінкі", - адзначыў Аляксандр Барсукоў.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў ратыфікавала сёння пагадненне з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.

 

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
00.40 Heritage (EN)

Dalej:
01.00 News (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00