Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь у новым 46-м сезоне абяцае радаваць і здзіўляць меламанаў сваімі канцэртнымі праграмамі. Чакаецца, што ў кастрычніку ў сценах Белдзяржфілармоніі калектыў сыграе з пераможцам Манрэальскага міжнароднага конкурсу выканаўцаў 2013 года, бельгійскім скрыпачом і сынам маэстра Маркам Бушковым. У лістападзе ў Беларусі адбудзецца еўрапейская прэм'ера "Танга-канцэрта". Твор прадставіць скрыпач і кампазітар з Аргенціны Алехандро Драго. А ў снежні вялікай падзеяй стане выступленне знакамітага віяланчэліста, прафесара Гановерскай Вышэйшай школы музыкі і тэатра Леаніда Гарохава.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz