Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ААН - Выканаўчым дырэктарам упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрыем Фядотавым адзначыў , што ў краіне назапашаны багаты вопыт барацьбы са злачыннасцю, які можа быць карысны міжнароднай супольнасці.
Па яго яго словах Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. З аднаго боку гэта ганарова і выгадна ў іміджавым плане, а з іншага – даводзіцца весці актыўную барацьбу з негатыўнымі з’явамі пачынаючы ад нелегальных мігрантаў і заканчваючы наркотыкамі і радыеактыўнымі рэчывамі.
У сваю чаргу намеснік генеральнага сакратара ААН падзякаваў Беларусі за падтрымку намаганняў ААН у напрамку барацьбы з гандлем людзьмі, і за тое, што Беларусь робіць на працягу многіх гадоў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz