Расійскія інвестары разглядаюць магчымасць рэалізацыі праекта сумесна з Нацыянальным аэрапортам Мінск і кампаніяй "Белавія". Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Аб'ём інвестыцый з іх боку можа скласці каля $ 100 млн. Акрамя таго, супрацоўніцтва Нацыянальнага аэрапорта Мінск і кампаніі "Белавія" з расійскімі інвестарамі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць іх працы на рынку авіяперавозак.
Прэзідэнт у цэлым падтрымаў прапановы, урад павінен распрацаваць адпаведны бізнес-план і праект інвестыцыйнага дагавора.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz