Форум дзелавых людзей дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы пройдзе ў Мінску 31 мая. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Плануецца ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў дзелавых колаў з краін - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку вядучых кампаній і транснацыянальных карпарацый, кіраўнікі прадпрыемстваў.
Мэта форуму -- умацаванне кааперацыйных сувязей у АЭП, абмеркаванне пытанняў у сферы навукі, інфармацыйных тэхналогій, прамысловай вытворчасці, транспарту і лагістыкі, турызму ва ўмовах МС і Адзінай эканамічнай прасторы, пашырэнне супрацоўніцтва дзелавых колаў краін-удзельніц.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz