У Брэсце "Студзеньскія музычныя вечары" разам з куццёй і Калядкамі стварылі яшчэ адну навагоднюю і калядную традыцыю, гэта не проста музычнае свята, але і добрая школа прафесіяналізму для маладых талентаў. Такое меркаванне выказаў губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар на цырымоніі адкрыцця фэсту. Сёлета "Студзеньскія музычныя вечары" адзначаюць сярэбраны юбілей. На яго прыбылі больш як 700 музыкантаў і выканаўцаў з 25 краін. Арганізатары выказалі надзею, што сёлетні фестываль, як і папярэднія, падорыць шмат новых яркіх уражанняў аматарам класічнай музыкі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz