Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са спробай ваеннага перавароту ў гэтай краіне. У пасланні выказваюцца словы падтрымкі і салідарнасці з легітымнай уладай Турцыі, - праінфармавалі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады і выказвае сваю падтрымку прэзідэнту і ўраду Турэцкай Рэспублікі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі са спробай дзяржаўнага перавароту ў Турцыі, паведамляе БЕЛТА. З сур'ёзнай заклапочанасцю і непакоем ўспрыняты весткі з Турэцкай Рэспублікі аб спробе ваеннага перавароту, якая прадпрынята ізаляванай групай турэцкіх вайскоўцаў. Асаблівае шкадаванне выклікаюць ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва, - гаворыцца ў заяве МЗС. - Мы цалкам салідарныя з турэцкім кіраўніцтвам, якое кваліфікуе гэтыя дзеянні як здрадніцкую атаку на народ і законна абраную ўладу Турцыі. Мы перакананы, што ўрад Турцыі пры падтрымцы народа і арміі здолее ў кароткія тэрміны стабілізаваць сітуацыю ў краіне. Выказваем шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінуўшых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым ", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz