фота: www.embassybel.ru
Гэта паведаміў пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час нашу краіну наведае прадстаўнічая дэлегацыя па лініі Міністэрства эканамічнага развіцця Італіі. Беларусь і Італія аднавілі працу па шэрагу пагадненняў, якія тычацца навукова-тэхнічнага, культурнага супрацоўніцтва. Італія нарошчвае закупкі беларускай мэблі, а таксама дрэваапрацоўчай і металапрадукцыі. Дыпламат нагадаў, што сёлета Італію і Ватыкан наведаў з візітам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Візіт даў добры сігнал італьянскаму бізнесу. Ён разглядае Беларусь як пляцоўку для выхаду на рынак ЕАЭС, - сказаў пасол. Гаворка ідзе аб праектах у галіне машынабудавання, металаапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz