фота: www.belta.by
Мінск увайшоў у топ-10 навагодніх турыстычных напрамкаў для адпачынку расіян. Такія даныя прадстаўляе расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru. Беларуская сталіца таксама стала самым папулярным горадам для паездак расіян у краінах СНД.
Між тым, абноўлены даведнік па Мінску з'явіцца ў гэтым годзе, у выданне ўвойдзе інфармацыя аб новых славутасцях сталіцы, у тым ліку, пабудаваных да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014. На працягу года таксама абновяць турыстычную карту сталіцы і некаторыя тэматычныя буклеты. У бліжэйшы час з'явіцца каляндар турыстычных падзей Мінска на 2016 год. Інфармацыю пра самыя цікавыя культурныя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы падрыхтуюць на рускай, англійскай і нямецкай мовах.
У 2016 з'явіцца і карта гастранамічнага турызму Беларусі. На ёй пазначаць месцы, дзе можна паспрабаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы, кулінарныя помнікі і даты "смачных" мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Да карты прапануюць і кулінарны зборнік, куды ўвойдзе каля 100 рэцэптаў беларускай кухні. Распрацаваны і спецыяльны мабільны дадатак для гастранамічных турыстаў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz