Міралюбная беларуская палітыка паслужыла падставай для адмены санкцый супраць Беларусі.

фота: www.president. gov.by     

 

    Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Што да ўкраінскай тэматыкі, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што беларускаму боку не трэба перабольшваць сваю ролю ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту. Між тым, усюды і заўсёды Беларусь, кіраўніцтва краіны выступае за мір, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы не прымаем вайны, не прымаем ніякіх канфліктаў: ва Украіне, Сірыі, Лівіі, Іраку. І тое, што адбылося ў Мінску,павінна было адбыцца ў Мінску, таму што ў свеце няма іншай дзяржавы, якая была б так аддана ідэям міру. Падмурак гэтага -  перамога, якая адбылася 70 гадоў таму, - перакананы кіраўнік дзяржавы.
         Па традыцыі, напярэдадні свят Прэзідэнт наведвае з візіта ў сацыяльныя і медыцынскія ўстановы. Так Аляксандр Лукашэнка пабываў у радзільным доме 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У Беларусі ніколі не будуць эканоміць на дзецях і маці, - заявіў Прэзідэнт. Па выніках 2015 ў Беларусі ўпершыню ўзровень нараджальнасці зраўняўся з узроўнем смяротнасці. За 10 гадоў дзіцячая смяротнасць знізілася ў 2,5 разы. Па гэтым паказчыку Беларусь зраўнялася з перадавымі краінамі свету. За год не было зарэгістравана ні аднаго выпадку мацярынскай смяротнасці. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сапраўдная перамога. Па яго словах, такія дасягненні - галоўнае, якімі б важнымі ні былі вытворчыя паказчыкі.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
16.00 News (EN)

Dalej:
16.20 Press Club (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00