Экспарт беларускіх тавараў на новыя перспектыўныя рынкі працягвае дэманстраваць станоўчую дынаміку. Сёлета ён склаў 664 мільёны долараў і павялічыўся на 18% у параўнанні са студзенем-вераснем 2014 года, - паведаміў прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Адзначаецца рост паставак на рынкі краін Азіі, Афрыкі і назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя фарміравання станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Аднак, на думку кіраўніка ўрада, мер, што прымаюцца для нарошчвання экспарту і пошуку новых рынкаў збыту пакуль недастаткова. Па выніках 9 месяцаў гэтага года экспарт тавараў і паслуг на традыцыйныя рынкі знізіўся амаль на чвэрць.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz