Ужо ў снежні плануюць запусціць першы этап праекта 4G. Базавыя станцыі будуць адкрыты ў Мінску. Сувязь чацвёртага пакалення дасць магчымасць хутка атрымліваць і адпраўляць вялікія аб’ёмы інфармацыі, глядзець HD-відэа і абменьвацца файламі, не карыстаючыся стацыянарным доступам у сетку. Акрамя таго ў планах стварэнне інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Беларусі, якая будзе звязана з сістэмай ЕАЭС. У аснове будзе адзіная інфармацыйная прастора. У фінансавай сферы зробяць ўпор на электронныя грошы і інтэрнэт-банкінг. Акрамя таго, актыўна ідзе праца па стварэнні электроннага Урада. Ёсць і свае вынікі. Так, летась Беларусь паднялася на 6 пазіцый у рэйтынгу ААН па ўзроўні гатоўнасці электроннага Урада і заняла 55 месца са 193-ох.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz