Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар сацыялагічных навук, прафесар Давід Ротман у час круглага стала "Сацыялагічнае суправаджэнне выбарчай кампаніі. Адказнасць сацыёлагаў перад грамадствам" у інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Паводле слоў Давіда Ротмана, наглядальнікі, якія фіксуюць работу інтэрв'юераў, не выявілі парушэнняў у працэдуры правядзення экзітполаў. "У нас ёсць асобная група наглядальнікаў экзітполаў, і паколькі я ўваходжу ў такую групу, то хачу сказаць, што на гэты момант парушэнняў не выяўлена, усё ідзе нармальна. Гэтыя наглядальнікі аб'язджаюць участкі па ўсёй краіне - фіксуюць правядзенне экзітполаў і фатаграфуюць іх", - адзначыў ён.Экзітполы праходзяць у поўнай адпаведнасці з правіламі правядзення такой працэдуры. "Людзі, якія збіраюць інфармацыю на выхадзе з участкаў, робяць гэта па тых прадпісаннях, якія яны атрымалі", - падкрэсліў Давід Ротман.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz